Марына Струнеўская пра дзейнасць фальклорнага гурта „Світанак”



Анлайн рэпетыцыі і афлайн выступы, правядзенне дзіцячага летніка.

Так выглядае зараз дзейнасць беларускага сямейнага фальклорнага гурта „Світанак”, які галоўным чынам дзейнічае ў Літве, – распавяла кіраўнік Марына Струнеўская:

– У нас было вельмі актыўнае лета. Мы правялі летнік, тры тыдні. Потым з’ездзілі на міжнародны 29 фестываль Baltafest, выступілі там паспяхова, вярнуліся. Потым у нас у верасні прайшоў фестываль „Беларусь старажытная”.

Марына Струнеўская спадзяецца, што з яе пераездам у Літву атрымаецца рабіць больш афлайн рэпетыцый і выступаў. Але шмат залежыць таксама і ад іншых удзельнікаў гурта.

Беларускае Радыё Рацыя