Беларускiя традыцыйныя танцы ва Уроцлаве



На вуліцах Уроцлава працягваюць танчыць беларускія традыцыйныя танцы. Ініцыятыва належыць прадстаўнікам беларускай дыяспары, што збіраюцца па нядзелях.

Далучацца могуць не толькі сябры беларускай меншасці, – распавяла беларуска, адна з галоўных арганізатараў Ганна Ліпчаня:

– Беларускія традыцыйныя танцы ва Уроцлаве – гэта ініцыятыва, якая існуе ў гэтым горадзе ўжо два гады. Яна паўстала ўвосень 2021 года. З гэтага часу мы штотыдзень, штонядзелю мы танчым беларускія танцы. Вучым, паказваем беларускія танцы, танчым пад жывую музыку разам з беларусамі, палякамі, украінцамі,

Ганна Ліпчаня дадала, што сачыць за бягучымі сустрэчамі, прысвечанымі беларускім танцам ва Уроцлаве, можна праз адмыслова створаную суполку ў Фэйсбуку.

Беларускае Радыё Рацыя