Анонс праграмы „Маніфест”: Беларускі бард Зміцер Бартосік



Беларускі бард Зміцер Бартосік, які цяпер жыве і працуе ў Варшаве, перанакіраваў сваю творчасць. Так, нядаўна артыст разам з жонкай і дзецьмі стварыў сямейны калектыў і цяпер ужо часцей выходзіць на сцэну як бас-гітарыст бэнду „Юстына Карпіловіч і Бартосікі”. Пры гэтым Юстына Карпіловіч – дачка музыкі.

Пра тое, як нараджаўся гурт, і пра пераемнасць пакаленняў, Зміцер Бартосік распавёў нашаму карэспандэнту Марыне Савіцкай:

Пра сямейна-музычныя стасункі, свой погляд на цяперашнюю аўтарскую песню і не толькі Зміцер Бартосік распавядзе ў аўтарскім праекце Марыны Савіцкай „Маніфест”.

Праграма выйдзе ў суботу, 23-га верасня, у 16:06 па польскім часе (альбо 17:06 па беларускім).

Беларускае Радыё Рацыя