Кацярына Ваданосава прачытае ў Варшаве лекцыю



Спявачка і майстрыха шыцця і вышыўкі Кацярына Ваданосава прачытае ў Варшаве лекцыю „Беларускі народны строй. Ад пасталоў да наміткі”.

Імпрэза адбудзецца ў суботу, 23-га верасня, у Музеі Вольнай Беларусі. Уваход на падзею будзе вольным. А ўвечары таго ж для артыстка зладзіць канцэрт.

„Ён будзе сапраўды незвычайным”, – перакананая Кацярына Ваданосава:

З проста канцэрта з музыкай, у канцэрт мастацкую дзею, гэтыя мерапрыемствы ператварае Саша Канафальская, мая даўняя сяброўка. Мы знаёмыя яшчэ з універсітэцкіх часоў. Саша вучылася на курс малодшы за мой курс, на іншым факультэце. Я была на гістарычным, а яна была на факультэце народнай культуры. Мы вельмі часта перасякаліся на розных турыстычных злётах, спаборніцтвах, конкурсах.

Акрамя Аляксандры Канафальскай і ўласна Кацярыны Ваданосавай, у канцэрце ўдзельнічаюць цымбалістка Ганна Лепяшкевіч, гітарыст Васіль Ярмоленка і скрыпачка Стэфанія Ваданосава.

Імпрэза пройдзе ў клубе Scena Chmielna у Варшаве.

Беларускае Радыё Рацыя