Беларусь ніколі не інфармуе Вільню аб праблемах на БелАЭС



Беларусь ніколі не інфармуе Вільню аб праблемах на БелАЭС. Таму Літва не мае інфармацыі аб сітуацыі на станцыі, заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў гэтай дзяржавы Віталь Дзмітрыеў.

„У нас няма канкрэтных звестак <…>, таму што з гэтай краінай адсутнічае супрацоўніцтва ў гэтым пытанні”, — сказаў ён.

Дзмітрыеў паведаміў пра вучэнні, якія праходзяць паблізу мяжы з Беларуссю і „арганізаваны незалежна ад суседніх краін”. Паводле яго слоў, вучэнні арганізаваны ў рамках „ядзернага плана”, які распрацаваны на выпадак аварыі на БелАЭС і прадугледжвае комплексныя меры рэагавання пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі.

Беларускае Радыё Рацыя