Футбалісты БАТЭ здабылі пятую перамогу запар у матчах чэмпіянату Беларусі
Футбалісты барысаўскага БАТЭ святкавалі пятую перамогу запар у гульнях чэмпіянату Беларусі.
У паядынку 22-га тура каманда Кірыла Альшэўскага на полі „Барысаў-Арэны” адолела бабруйскую „Белшыну” з лікам 2:1. Усе галы ў гэтай сустрэчы былі забітыя ў першым тайме: найперш адзначыліся Дзяніс Лапцеў і Валерый Бачэраў, а потым Ілля Сень адыграў адзін мяч. Футбалісты „Гомеля” на хатняй арэне сустракаліся з „Мінскам” і выйгралі 2:0.
Беларускія футбалісткі прайгралі на старце Лігі нацый УЕФА
Футбалісткі зборнай Беларусі з паразы стартавалі ў дэбютным турніры жаночай Лігі УЕФА. У першым туры спаборніцтваў у 4-й групе другога па рангу дывізіёна – лізе В, падначаленыя Юрыя Малеева саступілі ў венгерскім Дзьеры зборнай Босніі і Герцагавіны з лікам 1:2. У складзе беларусак вызначылася Анастасія Лінік. У другім паядынку 26 верасня ў харвацкай Вялікай Горыцы беларускія футбалісткі сустрэнуцца з камандай Чэхіі, якая ў першым туры перамагла ў гасцях зборную Славеніі – 2:0
„Шахцёр” узяў рэванш у „Гомеля” 3:2 у серыі булітаў, „Хімік” адолеў у авртайме „Нёман” 4:3
„Гарнякі” ўтрымліваюць лідарства ў экстралізе з 16 баламі ў дзевяці гульнях. „Гомель” ідзе пятым, у яго 11 ачкоў. У „Хіміка” і „Нёмана” па дзевяць балаў.
Уладзімір Алістраў набраў тры ачкі ў матчы з „Амурам”
Беларускі форвард піцерскага СКА вызначыўся шайбай і дзвюма выніковымі перадачамі. Піцерцы на выездзе ўпэўнена перамаглі хабараўскі „Амур” з лікам 4:0. Дубль аформіў нападнік з беларускімі каранямі Алекс Гальчанюк. Уладзімір Алістраў – лепшы бамбардзір СКА. У дзевяці матчах новага сезона беларус набраў 9 (3+6) ачкоў пры паказчыку карыснасці „+6”.
У Раналду 9 галоў у 6 матчах саудаўскай лігі
Крышціяну — лепшы бамбардзір і лідэр па „гол+пас”. Форвард адкрыў лік у гульні супраць „Аль-Ахлі”, атрымаўшы перадачу ад вінгера Манэ на 4-й хвіліне. На 52-й ён зрабіў дубль з паса Таліскі. 38-гадовы партугалец вызначыўся ў 5 апошніх матчах у чэмпіянаце. Усяго за шэсць гульняў у лізе ў яго 9 галоў і 4 дзейсныя пасы. Ён лепшы бамбардзір лігі і лідыруе па сістэме „гол+пас”.
Беларускае Радыё Рацыя