Ствараецца беларускі інстытут тэатра
З’явіўся мемарандум аб заснаванні Беларускага інстытута тэатра.
Прадстаўніца ініцыятыўнай групы “Беларускае тэатральнае кам’юніці” Анжаліка Крашэўская расказала “Свабодзе”, якія зараз ёсць праблемы ў беларускіх тэатральных дзеячоў і чым будзе займацца будучы Беларускі інстытут тэатра.
“Неабходны інстытут як арганізацыя, а не як проста нейкі валанцёрскі рух ці ініцыятыва. Тут важныя сістэмнасць, спадчына, папулярызацыя, прасоўванне і захаванне. Мы павінны сабраць сведчанні тэатральнай гісторыі, якая ёсць у Беларусі, захаваць нейкія рэчы, якія ўзнікалі, узнікаюць і будуць узнікаць, і перадаць гэта далей”, – адзначыла Крашэўская.
У выніку рэпрэсій шматлікія акцёры, рэжысёры ды іншыя тэатральныя дзеячы былі вымушаныя пакінуць Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя