Кацярына Ваданосава выступіла ў Варшаве з канцэртам „Край”
Кацярына Ваданосава выступіла ў Варшаве з канцэртам „Край”. Цягам імпрэзы музычную творчасць артысткі падтрымлівала мастачка па пяску Аляксандра Канафальская.
„Мы вельмі даўно знаёмыя і файна адчуваем адна адну”, – зазначыла Кацярына Ваданосава:
– Паколькі Саша мастачка, чалавек з бездакорным густам, яна вельмі класна заўсёды сцэну афармляе. Прынамсі мы ўжо гралі гэты канцэрт, гэтую праграму ва Уроцлаве. Гэта таксама было проста неверагодна, то што яна робіць з памяшканнем. Мне гэта вельмі блізка. Я ў гэта магу зноў жа ўпісаць свае строі з нейкімі традыцыйнымі элементамі. Мы не выступаем у народных строях, але мы апранутыя ў строі, якія нагадваюць пра беларускую культуру.
Канцэрт адбыўся ў клубе Scena Chmielna.
Беларускае Радыё Рацыя