У Беларусі ўводзяцца дадатковыя праверкі пры прыёме на працу



Пры прыёме на шэраг дзяржаўных пасад кандыдатаў будуць правяраць на наяўнасць судзімасцяў, у тым ліку пагашаных, здзяйсненне дзеянняў, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, зварот у замежныя кампетэнтныя органы па грамадзянства ці іншыя дакументы, якія даюць пэўныя льготы на падставе нацыянальнасці.

“Белсат” звярнуў увагу на тое, што на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 23 верасня з’явілася пастанова Савета міністраў Беларусі “Аб арганізацыі праверкі звестак пра кандыдатаў на асобныя пасады службоўцаў, якія не з’яўляюцца дзяржаўнымі грамадзянскімі пасадамі”. 

Праверку будуць праводзіць органы дзяржаўнай бяспекі і ўнутраных спраў. Па выніках праверкі будзе прымацца рашэнне аб прыёме на працу.

Беларускае Радыё Рацыя