Яўген Буры: Галоўнае – гэта супраца



Прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой Яўген Буры зазначыў, што аб’яднанне працягвае ўмацоўваць міжнародныя адносіны.

„Так, на гэтым тыдні мы падпісалі мемарандум пра супрацу з Дэпартаментам гандлю Злучаных Штатаў Амерыкі”,  – распавёў дзеяч:

Гэта мемарандум пра пачатак інстытуцыйнай супрацы, мы пачалі з дэпартаментам гандлю ў траўні, калі былі з візітам у Вашынгтоне. Гэта працяг той супрацы, мы яшчэ бачыліся потым у ЗША. Потым яны прыязджалі да нас у Варшаву і сёння гэта ўжо вылілася ў падпісанне мемарандуму. Мы выкладзем у доступ адкрытыя ўсе тэмы, якія там прапісаныя. Галоўнае гэта супраца скіраваная на інстытуцыйную супрацу. Не на нейкі там вялікі праект, нейкі невялікі перыяд. Гэта супраца доўгатэрміновая, якая будзе працягвацца нават тады, калі адбудуцца змены ў Беларусі.

„У мемарандуме закранаецца і адукацыйны накірунак, і падтрымка акрэдытацыі, якую мы робім для нашых сябраў, і іншае”, – зазначыў Яўген Буры.

Беларускае Радыё Рацыя