Міністр замежных спраў Ісландыі заклікала да падтрымкі дэмакратычнай Беларусі



Міністр замежных спраў Ісландыі Таўрдзіс Кальбрун Рэйкфіёрд Гільфадаўтыр падчас выступу на 78-й сесіі Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку заклікала да падтрымкі дэмакратычнай Беларусі.

Фота: coe.int

«У Беларусі супернікі рэжыму падвяргаюцца турэмнаму зняволенню і высылцы, у той час як кіраўнікі падтрымліваюць вайну Расеі ва Украіне. Усе, хто прысвячае сябе забеспячэнню правоў і свабод чалавека для народа Беларусі, заслугоўваюць таго, каб да іх прыслухоўваліся і падтрымлівалі іх», – заявіла яна.

«Дзякуй за заклік падтрымаць народ Беларусі падчас Вашага выступу на Генасамблеі ААН.  ганаруся тым, што ў мяне ёсць такі сябар, які паслядоўна адстойвае каштоўнасці дэмакратыі, свабоды і правоў чалавека. Ваша салідарнасць дае нам надзею і сілы ісці наперад», – пракаментавала выступ кіраўніка ісландскага МЗС Святлана Ціханоўская.

Варта адзначыць, што кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік падчас свайго выступу на Генасамблеі ААН прапанаваў не называць рэжым Лукашэнкі «рэжымам». Ён назваў гэтую лексіку „непаважлівай”.

Беларускае Радыё Рацыя