Памежная служба Украіны назвала колькасць наймітаў “Вагнера” ў Беларусі



Каля трох тысяч наймітаў ПВК “Вагнер” засталіся ў Беларусі, сказаў прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка ў эфіры тэлемарафону на ўкраінскіх каналах.

Некалькі месяцаў таму гэта колькасць была ўдвая большай. Сітуацыю, што склалася, Дземчанка назваў выгаднай для Украіны. На яго думку, у Расеі недастаткова сіл на тэрыторыі Беларусі для паўторнага наступу ці стварэння правакацыі.

Беларускае Радыё Рацыя