Украіна нанесла ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Курску



Украіна нанесла ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Курску, піша „Украінская праўда” са спасылкай на крыніцу ў Галоўным упраўленні выведкі.

Гэта другая атака, нанесеная беспілотнікамі ў дзень 991-годдзя Курска. Першы ўдар, як сцвярджалася ўкраінскімі СМІ, прыпаў на будынак ФСБ. Па словах кіраўніка Курскай вобласці Рамана Старавойта, „нязначна пацярпеў дах”.

„У Курскам раёне працуе нашая сістэма СПА. Прашу жыхароў захоўваць спакой і ў выпадку выяўлення падазроных прадметаў аператыўна паведамляць інфармацыю па нумары 112”, – напісаў ён у Telegram.

Беларускае Радыё Рацыя