Украінскае збожжа будуць перавозіць у бедныя краіны цераз Польшчу
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што падрыхтаваны спецыяльныя транзітныя калідоры, дзякуючы якім украінскае збожжа можа быць перавезена праз польскую тэрыторыю і далей адпраўлена „туды, дзе яно сапраўды неабходна”. Ён запэўніў, што Польшча спрабуе падтрымаць Украіну ў экспарце збожжа ў найбяднейшыя краіны Афрыкі ці Азіі.
На яго думку, рашэнне польскага ўрада аб забароне на ўвоз украінскага збожжа ў Польшчу было правільным, але неабходна зрабіць крокі для таго, каб транзіт збожжа ішоў у найбяднейшыя краіны.
Ён адзначыў, што Еўракамісія падтрымала ўрады краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, але, паводле яго слоў, раптам перадумала і не стала падаўжаць эмбарга на ўнутраны экспарт украінскага збожжа ў краіны ЕЗ.
Беларускае Радыё Рацыя