Еўразона пашырыцца ў 2025 годзе
14 гадоў таму
Балгарыя змяніла дату планаванага ўступлення ў еўразону на 1 студзеня 2025 года, адклаўшы яе на адзін год. Пастанова ўрада 2015 года, якая прадугледжвала ўступленне Балгарыі ў еўразону ў 2024 годзе, будзе зменена. Пераход на еўрапейскую валюту ў наступным годзе немагчымы праз тое, што не выкананы шэраг патрабаванняў, неабходных для сяброўства ў еўразоне. Паводле ўладаў Балгарыі, вінаваты ў гэтым часовы ўрад, прызначаны прэзідэнтам Руменам Радзевым, які быў ва ўладзе на пачатку гэтага года. Еўрапейскі цэнтральны банк не паспее зацвердзіць усе неабходныя змены ў заканадаўчыя і нарматыўныя акты да пачатку 2024 года, – перакананыя ўлады ў Сафіі.
Крыніца: Польскае радыё