Вызваліўся палітвязень Сімон Канцэвіч



Мінус адзін. Вызваліўся адзін палітвязень з Берасцейшчыны. Гэта Сімон Канцэвіч. Агулам колькасць палітвязняў з Берасцейскай вобласці па-ранейшаму застаецца на ўзроўні каля 270 чалавек.

Палітвязню Сімону Канцэвічу былі прад’яўленыя абвінавачванні па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса або Удзел у масавых беспарадках. Агулам прысуджана  3 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Падстава – падзеі 10 жніўня 2020 года адразу ж пасля прэзідэнцкіх выбараў. Суддзя – Андрэй Грушко.

Палітвязень тэрмін адбыў цалкам у папраўчай калоніі №15 (Вейна, Магілёўская вобласць). Пра тое, што Сімон Канцэвіч выйшаў на волю стала вядома ў верасні бягучага года. Адметна тое, што хлопец за краты трапіў у 22-гадовым узросце і ў няволі сустрэў свой 25-гадовы юбілей.

Беларускае Радыё Рацыя