У Варшаве з’явіўся мурал прысвечаны палітвязню Ігару Аліневічу



У Варшаве ля бара „Каrma” з’явіўся мурал, прысвечаны беларускаму анархісту, палітвязню Ігару Аліневічу. Твор стаў падарункам зняволенаму ў гонар яго 40-годдзя.

Ініцыявала стварэнне муралу прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінету па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык:

Я з’яўляюся апякункай Ігара Аліневіча ў гэтым праекце „Пакуль усе не будуць вольныя”. Я вельмі хацела зрабіць мемарыял і калі пачала думаць, дзе ў Варшаве гэта зрабіць, мне хацелася, каб гэта было сімвалічнае месца. Месца звязанае з беларусамі, з беларускамі. Месца, дзе мы з’яўляемся, дзе адчуваем сябе амаль як дома. Тады мне ў галаву прыйшла „Каrma”, тым больш што тут побач ёсць мурал з Алесем Пушкіным, які стаў ужо своеасаблівым мемарыялам на дадзены момант.

„Таму я вельмі ўдзячная заснавальніку бара  “Каrma” Глебу Кавалёву за падтрымку і мастачцы Паўліне, якая і намалявала мурал”, – дадала Аліна Коўшык.

Беларускае Радыё Рацыя