Рада па правах чалавека ААН зафіксавала пагаршэнне сітуацыі ў Беларусі



У межах 54-й сесіі Рады па правах чалавека ААН быў заслуханы даклад Вярхоўнага Камісара па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, які зафіксаваў пагаршэнне сітуацыі.

Кажа дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр, якая прымала ўдзел у слуханнях:

– Было ў гэтым дакладзе адзначана тое, што сталі больш жорсткія практыкі рэпрэсій, 3300 чалавек зараз у спісе экстрэмістаў. Тыя змены, якія адбыліся адносна пашпартоў, пра іх немагчымасць аднаўлення па-за межамі Беларусі. Адзначылі змены ў заканадаўстве пра рэлігійныя групы. Шмат разоў гучалі заклікі да мараторыя адносна смяротнага пакарання, пра забеспячэнне сродкаў прававой аховы. Казалі пра правы па ўніверсальнай юрысдыкцыі. І шмат хто з краінаў выказаўся адносна справы пра дэпартацыі дзяцей Украіны ў Беларусь, і пра саўдзельнічанне ў ваеннай агрэсіі.

Па славах дарадцы, даклад Вярхоўнага Камісара па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі можа ў далейшым быць выкарыстаны для прыцягнення вінаватых да адказнасці на падставе ўніверсальнай юрысдыкцыі.

Адпаведна Офіс Святланы Ціханоўскай аказвае дапамогу па падачы справаў грамадзян Беларусі па ўніверсальнай юрысдыкцыі ў краінах іх знаходжання.

Звяртацца па дапамогу можна на пошту: [email protected].

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя