Змагарны 1863-ці



У Беластоку працягвае працу Гістарычная школа Уладзіміра Арлова „Адкуль наш род”.

На чарговых занятках гаворка пойдзе пра падзеі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863 -1864 гадоў на абшары былога Вялікага Княства Літоўскага.

Слухачоў чакаюць новыя звесткі пра пачатак змагання на Падляшшы, пра рэйкавую вайну інсургентаў, удзел у паўстанні іншаземцаў, бітву з царскімі карнікамі пад Мілавідамі.

Вядома, у цэнтры ўвагі будуць Кастусь Каліноўскі, Зыгмунт Серакоўскі ды іншыя кіраўнікі збройнай барацьбы, а таксама жанчыны – гераіні таго часу, сярод якіх Каміла Марцінкевіч, Марыя і Людвіка з Ямантаў, Апалонія Серакоўская з Далеўскіх.

Пасля заняткаў традыцыйная гістарычная віктарына з прызамі.

Гэтым разам заняткі адбудуцца ў чацвер, 28 верасня.

Хаб „Новая зямля” ul. Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A. Пачатак 18.30.

Запрашаюцца ўсе ахвотныя.