Навошта беларуска рвецца ў Сейм Польшчы: крык і скандал з абортамі



Яна Шостак з Гародні – папулярны і скандальны кандыдат у дэпутаткі польскага Сейма. Шостак стала вядомай пасля акцый з крыкам у падтрымку Беларусі.

Доктар мастацтвазнаўства яна стала палітычным актывістам пасля 2020 года. Выступае за роўныя правы палякаў і мігрантаў з Беларусі і Украіны. Патрабуе зносу плота на мяжы і выступае супраць дзейнага ў Польшчы заканадаўства аб абортах.

На пачатку выбарчай кампаніі яна балатавалася ад Грамадзянскай кааліцыі (адной з дзвюх самых уплывовых палітычных сіл у Польшчы). Але з-за гучнага скандалу Шостак была выключаная са спісаў. Тады польскія левыя вырашылі скарыстаць яе палітычны капітал. Ці зможа яна прайсці ў Сейм?

00:00 – беларуска на выбарах у Польшчы
01:27 – дапамога 150 тысячам бежанцаў з Украіны
02:39 – перформанс „Хвіліна крыку”
04:40 – шанцы Шостак на перамогу на выбарах залежаць ад беларусаў з польскім грамадзянствам
07:15 – чаму Шостак супраць забароны абортаў
11:10 – Шостак – феміністка?
12:52 – будучыня Шостак у новай партыі

Больш ціквых размоваў на Ютуб-канале Рацыя