Гомельскага журналіста Яўгена Меркіса ізноў будуць судзіць
16 гадоў таму
Гомельскага журналіста, гісторыка, краязнаўцу і менеджара культурных праектаў Яўгена Меркіса будуць судзіць яшчэ раз пасля вынесенага сёлета прысуду.
Гэта вынікае з раскладу судовых пасяджэнняў Гомельскага абласнога суду, паведамляе партал „Зеркало„. Новы суд над Меркісам прызначаны на 28 верасня. Пасяджэнне пройдзе ў закрытым рэжыме. Весці працэс будзе Аляксей Хлышчанкоў.
У чым абвінавачваецца Меркіс, не ўдакладняецца, у апісанні на сайце Гомельскага абласнога суда пазначана: „Іншыя пытанні, звязаныя з выкананнем прысуду, вызначэння, пастановы”.