Офіс Ціханоўскай прэзентаваў праект Канцэпцыі кампенсацыі шкоды пацярпелым ад рэжыму



Офіс Святланы Ціханоўскай у супрацоўніцтве з юрыстамі, праваабаронцамі і недзяржаўнымі арганізацыямі распрацаваў праект канцэпцыі, адпаведна якой будзе кампенсавана шкода асобам, пацярпелым ад рэжыму.

Кажа дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр, якая ўдзельнічала ў распрацоўцы дакумента:

Гэта канцэпцыя прызначана для таго, каб мы ўсё ж такі ўсвядомілі маштаб рэпрэсій. Гэта вельмі складана палічыць, колькі сапраўды ахвяр рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі зараз ёсць. Новы дэмакратычна абраны парламент павінен прыняць менавіта тое, што будзе пасаваць да той бягучай сітуацыі, якая будзе ў Беларусі.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Прынамсі Канцэпцыя кампенсацыі шкоды прадугледжвае механізм вызвалення зняволеных, далейшай рэабілітацыі, сумы выплат кампенсацый, парадак рэстытуцыі ды іншыя механізмы аднаўлення ў страчаных правах грамадзян Беларусі, што пацярпелі ад рэжыму Лукашэнкі.

Беларускае Радыё Рацыя