У Батумі – фэст PRADMOVA



Вялікі фэст інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA запускае чатыры пляцоўкі па-за межамі Беларусі.

Мерапрыемствы пройдуць у верасні і кастрычніку ў Батумі (30.09-01.10), Варшаве (6-9 кастрычніка), Вільні (14-15 кастрычніка), Беластоку (28-29 кастрычніка), а таксама анлайн (21, 22, 30 кастрычніка).

Пра тое, як будзе адбывацца ў Батумі, распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

Тры дні ў Батумі будзе адбывацца вялікі фестываль PRADMOVA. Падчас фестывалю адбудзецца шмат сустрэчаў. Такія, напрыклад, як сустрэча са Зміцерам Лукашуком, Зміцерам Бартосікам. На фестывалі таксама прадставяць новую настольную гульню „Шляхта”. Таксма можна будзе ўбачыць настольныя спектаклі „Піпі Доўгая Панчоха” і „Мама Му”. На фестывалі таксама будзе выступаць Маляваныч са сваімі казкамі.

Беларускае Радыё Рацыя