Вадзім Тышкевіч: Вельмі хочацца наведаць Беларусь, але пры рэжыме Лукашэнкі гэта немажліва



Ураджэнец Беларусі Вадзім Тышкевіч – прадпрымальнік і прэзідэнт горада Нова Соль у 2002–2019 гадах, сенатар 10-га тэрміну – сёлета балатуецца на выбарах у Сенат. Пра адрозненне Беларусі ад Польшчы і сваімі пачуццямі да Радзімы дзеліцца Вадзім Тышкевіч:

— Беларусь таксама змяняецца, будуюцца новыя раёны, новыя дарогі, але ў параўнанні з Польшчай, гэта іншы свет. Польшча ў Еўрапейскім Звязе, Польшча — дэмакратычная краіна. У Польшчы людзі самі мяркуюць, а не ўрад. У Беларусі жыццё зусім іншае, бо людзі баяцца іншых людзей, там нельга вольна гаварыць тое, што думаеш. У Беларусі многа палітвязняў; людзі, што вяртаюцца з Еўропы, маюць вялікія праблемы. Я б вельмі хацеў паехаць у Беларусь, але, на жаль, не магу.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Паводле словаў Вадзіма Тышкевіча, становішча беларусаў пасля парламенцкіх выбараў у краіне не зменіцца. Узнаўленне добрасуседскіх адносін паміж Рэспублікай Польшчай і Рэспублікай Беларусь, палітык бачыць толькі пасля падзення рэжыму Лукашэнкі.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя