У Варшаве адкрыецца фотавыстава “POZA KRAJEM”



Фотавыстава “POZA KRAJEM” адкрыецца ў Варшаве ў сераду, 27-га верасня. На падзеі будуць прадстаўленыя праекты чатырох творцаў на тэму міграцыі.

Распавядае суарганізатарка падзеі, фатограф Кацярына:

Будзе прэзентацыя кожнага аўтара, які раскажа пра праект, з якім ён выстаўляецца. У выставе ўдзельнічае па адной фатаграфіі кожнага аўтара. А на прэзентацыі больш раскажуць, пра што, і некалькі серый фатаграфій аўтары пакажуць. Затым будзе музыка. Людзі змогуць пакамунікаваць. Мы запрасілі некалькі куратараў. І таму чакаем, што адбудзецца ўзаемадзенне аўтараў з куратарамі.

Выстава рэалізуецца фотасупольнасцю ФШ1 сумесна з сацыяльным кааператывам Słuszna Strawa.
Адкрыццё імпрэзы адбудзецца ў Bistro Słuszna Strawa па адрасе ul. Armii Ludowej 12, Bistro Słuszna Strawa.
Убачыць работы фатографаў можна будзе да 31-га кастрычніка.

Цалкам матэрыял:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя