27 верасня пачнуць судзіць палітзняволенага журналіста Аляксандра Манцэвіча
65-гадовы Аляксандр — галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты», вядучага незалежнага СМІ Маладэчна і рэгіёна. Ён неаднаразовы пераможца журналісцкіх конкурсаў і прэмій за высокія стандарты працы.
Аляксандр быў затрыманы 15 сакавіка пасля ператрусу ў ягоным доме. Манцэвіча абвінавачваюць паводле арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь). Згодна версіі абвінавачвання, Аляксандр, з’яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, сумесна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года «распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнет-рэсурсах заведама ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады».
Суд над ім распачнецца ў судзе Маладэчанскага раёна 27 верасня ў 10:30. Працэс будзе весці Аляксей Іршын.
Падтрымаць Аляксандра: Следчая турма № 8. 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Аляксандр Барысавіч Манцэвіч.
вясна