Мартына Занеўская: Запрашаем у Беласток на міжнародны тэатральны фестываль „Напрамак Усход”



У Беластоку 2 кастрычніка пачынаецца тэатральны фестываль «Напрамак Усход». Пра фестываль мы паразмаўлялі з Госцем Рацыі – намесніцай дырэктара Беластоцкага драматычнага тэатра Мартынай Занеўскай.

Мартына Занеўская: У фестывалі ўдзельнічаюць тэатры з розных краін Еўропы. І кожны з нас можа выбраць сабе канкрэтны спектакль, канкрэтнага тэатру. Мы запрашаем гледачоў у Беласток на кантакт з тэатральным светам – з іншых краін, іншых культур, іншых народаў.

РР: Ці сапраўды гэтыя культуры іншыя, маю на ўвазе тыя спектаклі, якія да нас прыязджаюць?

Мартына Занеўская: З аднаго боку сапраўды можна сказаць, што іншыя. Можна адчуць розныя погляды на тэатр, рознасць падачы апавядання, нават калі гэтыя тэмы ўніверсальныя. А з іншага боку гэты ўніверсалізм стварае такое пачуццё, што мова тэатра зрабілася супольнай, незалежна ад таго, якімі мовамі мы карыстаемся.

Цалкам размова:

Размаўляў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя.

Фота з Фэйсбука Мартыны Занеўскай.