Кубінец Рабэрта Вальдэс Касануэву выйграў суд у Літве і застаецца ў Еўропе



Кубінца Рабэрта Касануэву затрымалі падчас беларускіх пратэстаў і год трымалі на Акрэсціна ў чаканні дэпартацыі на Кубу праз Расею. Ён прыехаў па гуманітарнай візе ў Літву, дзе Дэпартамент міграцыі праз год вырашыў, што на радзіме яму нічога не пагражае і адмовіў у выдачы ВНЖ.

Касануэва вырашыў абскарджваць гэтае рашэнне ў судзе. Сабраць грошы на адваката ў Еўропе яму дапамаглі людзі пры дапамозе фонда BYSOL. Сёння, 26 верасея, стала вядома, што літоўскі суд прыняў бок Рабэрта, піша @bysol.

Адчуванне, што жыццё працягваецца, падарожжа трывае. Засталося дачакацца ўсіх патрэбных дакументаў. Дзякуй вялізарны ўсім за падтрымку і дапамогу, сябры! Я шчаслівы, што вы ў мяне ёсць, усе вы! – напісаў Рабэрта Вальдэс Касануэву.

вясна