На Піншчыне рыхтуюцца адзначыць 75-годдзе паэткі Яўгеніі Янішчыц
Насустрач знакаваму юбілею. На Піншчыне ўстановы культуры пачалі падрыхтоўку да 75-годдзя знакамітай зямлячкі, вядомай беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц. Урачыстасці плануюць расцягнуць на ўвесь лістапад – месяц нараджэння творцы.
Краязнавец, які ў свой час прычыніўся да стварэння музею Янішчыц на Піншчыне, кажа, што з імем літаратаркі адразу згадваецца беларускае Палессе:
– Асацыяцыя адразу „ластаўка Палесся”. Вельмі такі ўнікальны і трагічны лёс у яе. У тыя сітуацыі, у якія яна трапляла, гэта трагічная смерць. Для беларускай культуры і літаратуры гэта быў унікальны чалавек, адрозны ад многіх – класіка беларускай літаратуры.
Яўгенія Янішчыц нарадзілася 20 лістапада 1948 года ў вёсцы Рудка Пінскага раёна. У літаратуры дэбютавала са школьных гадоў. Падчас вучобы ў БДУ яе пад патранат узяў Ніл Гілевіч і Васіль Быкаў, апошні называў Янішчыц самай таленавітай з усіх самых таленавітых паэтэс Беларусі. Уваходзіла ў кіраўніцтва Саюзу пісьменнікаў. Яе жыццё трагічна абарвалася ў Менску ў 1988 г.
Беларускае Радыё Рацыя