ЦВК сфармаваў акругі для выбараў у Палату прадстаўнікоў
14 гадоў таму
Цэнтральная выбарчая камісія сфармавала акругі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. ЦВК вызначыла падрабязнае апісанне межаў кожнай акругі, іх найменне, нумары, колькасць выбаршчыкаў і месца знаходжання акруговых выбарчых камісій.
Утворана 110 акруг: у тым ліку 16 у Берасцейскай вобласці і 13 у Гарадзенскай вобласці. Сярэдняя колькасць выбаршчыкаў на адну акругу складзе 61 960 чалавек.
Таксама вызначаны акругі для выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў. Іх будзе 12514, што на 5,5 тысячы менш, чым у 2018 годзе.
Нагадаем, адзіны дзень галасавання пройдзе ў Беларусі 25 лютага 2024 года. Беларусы будуць выбіраць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і дэпутатаў мясцовых саветаў.