Беларуская тэма ў міжнароднай павестцы і пашпарты для беларусаў



Пытанні прадстаўлення беларускай тэмы ў міжнароднай павестцы, а таксама выдачы беларускіх пашпартоў і неабходных для жыцця за мяжой дакументаў.

Такія галоўныя прыярытэты працы Народнай Амбасады Беларусі ў Аўстрыі, – распавяла яе прадстаўніца спадарыня Анастасія:

-Зараз на нас звалілася вельмі шмат працы. У сувязі з тым, што мы, па-першае, зрабілі сайт pashpart.org сумесна з Офісам і Аб’яднаным Пераходным Кабінетам. Напаўняем яго інфармацыяй, займаемся адказамі. Да нас прыходзіць вельмі шмат лістоў, паведамленняў, дзе людзі пытаюцца, што рабіць. Далей кансультуем тыя краіны, у якіх няма магчымасці атрымання, напрыклад, пашпарта замежніка, што рабіць у гэтым выпадку.

“Хацелася б, каб нас пачулі ў іншых краінах, зараз мы рыхтуем інфармацыйныя дайджэсты на ангельскай мове па сітуацыі ў Беларусі. І мы маглі б такімі дакументамі дзяліцца з іншымі краінамі, каб інфармацыя дасылалася да кіраўніцтва тых краінаў, дзе мы не прадстаўленыя як Народная Амбасада”, – дадала рэспандэнтка.

Слухайце гутарку ў далучаным файле

Беларускае Радыё Рацыя