„Нёман” перамог „Шахцёр”, гледачы ўбачылі сем галоў



З іх пяць на рахунку гасцей, абодва галы гарнякоў у актыве Фесу Плаккі. У складзе «Нёмана» забівалі Алыкулаў, Савіцкі, Карповіч і Краўцоў, на рахунку Баранка аўтагол. „Шахцёр” пацярпеў другую запар буйную паразу. У двух апошніх матчах гарнякі прапусцілі дзевяць мячоў. На рахунку „Шахцёра” -1 бал, каманда ідзе перадапошняй. „Нёман” займае другое месца з 45 баламі ў 20 сустрэчах.

Футбалісты „Жыроны” перамаглі „Вільярэал” у матчы сёмага тура чэмпіянату Іспаніі

Сустрэча прайшла на стадыёне „Кераміка – Эль-Мадрыгал” у Вільярэале і завяршылася перамогай гасцей з лікам 2:1. Перамогу «Жыроне» прынес арандаваны ў «Барселоны» абаронца Эрык Гарсія. Такім чынам, „Жырона” здабыла шостую перамогу запар і ўзначаліла табліцу Ла Лігі з 19 ачкамі. У іншым матчы тура мадрыдскі „Рэал” перамог „Лас-Пальмас” лікам 2:0 дзякуючы галам Браіма Дыяса і Хасэлу. „Каралеўскі клуб” набраў 18 ачкоў і падняўся на другое месца ў турнірнай табліцы, пацясніўшы „Барселону” на трэці радок.

Хакеісты „Віцебску” атрымалі пятую перамогу запар у экстралізе

Трыма матчамі ў Віцебску, Магілёве і Лідзе ў сераду працягнуўся рэгулярны чэмпіянат беларускай хакейнай экстралігі. У цэнтральным паядынку вечара сышліся каманды з другога і трэцяга месца турнірнай табліцы – „Віцебск” і „Лакаматыў”. Аршанцы выйшлі наперад у канцоўцы стартавай траціны, але затым прапусцілі ад гаспадароў тры шайбы. У выніку 3:1, „Віцебск” выйграе пяты матч запар і працягвае пагоню за салігорскім „Шахцёрам”, які ў сераду набраў чарговыя два балы. У самай выніковай гульні дня „гарнякі” перастралялі „Ліду” – 5:3. А вось у паралельным паядынку „Магілёва” і „Дынама-Маладзечна” ўсё вырашыла адна шайба, закінутая форвардам маладэчанцаў Ігарам Равенкам ужо на другой хвіліне – 1:0.

Арцём Каралёк дапамог гандбалістам „Кельце” перамагчы ПСЖ у Лізе чэмпіёнаў

Гандбалісты польскага „Кельцэ” здабылі другую перамогу запар на папярэднім этапе Лігі чэмпіёнаў. У хатнім паядынку 3-га тура чэмпіёны Польшчы адолелі французскі „Пары Сэн-Жэрмэн” 30:29. Беларускі легіянер „Кельцэ” Арцём Каралёк адзін раз закінуў мяч у брамку супернікаў.

Беларускае Радыё Рацыя