Амэрыканскі генэрал пра контарнаступ ЗСУ
У выведцы Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі заявілі, што Расея з пачатку ваеннага ўварвання ва Украіну страціла ў баявых дзеяннях каля 90 самалётаў. «Палёты на некаторых тыпах баявых самалётаў таксама значна больш інтэнсіўныя, чым у мірны час. Цалкам імаверна, што з такім дадатковым выкарыстаннем у ваенны час Расея з’ядае тэрмін службы многіх сваіх паветраных сродкаў значна хутчэй, чым планавалася», – адзначаецца ў паведамленні выведкі. Брытанскія адмыслоўцы мяркуюць, што неабходнасць дадатковага тэхнічнага абслугоўвання ўскладняе нястача запасных частак праз павелічэнне попыту і міжнародныя санкцыі. У той жа час, паводле іх, Вайскова-касмічныя сілы Расеі ўсё яшчэ захоўваюць магчымасць нарошчваць колькасць вылетаў на акупаваную частку Украіны.
Згодна з паведамленнем Генеральнага штабу Узброеных сіл Украіны, Расея з пачатку ваеннага ўварвання страціла ва Украіне 315 самалётаў і 316 верталётаў. Тым часам, былы камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе Бэн Годжэс у інтэрвʼю Свабодзе ацаніў украінскі контрнаступ. На думку генерала, галоўная мэта контрнаступу – ізаляваць і потым паступова вызваліць Крым. Той, хто кантралюе Крым, будзе пераможцам. Годжэс не думае, што Данбас значыць для расейцаў вельмі шмат. Для іх важны так званы «сухапутны мост» ад Растова да Крыму ўздоўж узбярэжжа Азоўскага мора. Ізаляцыя Крыма зробіць немагчымай дзейнасць расейскага Чарнаморскага флоту.
Беларускае Радыё Рацыя