Амбасадарка Вугоршчыны ўручыла даверчыя лісты Лукашэнку



Амбасадарка Вугоршчыны ў Беларусі Зіта Ілона Бенчык уручыла Лукашэнку даверчыя лісты, якія з’яўляюцца апошнім працэдурным момантам для пачатку яе дзейнасці ў Менску.

Як паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА, сёння даверчыя лісты ўручылі амбасадары Вугоршчыны, Казахстану, Егіпту, Зімбабвэ, Экватарыяльнай Гвінеі, Анголы, Уганды, Камбоджы, Філіпін, Ярданіі і Калeмбіі.

Такім чынам, Вугоршчына стала першай краінай Еўразвязу, якая накіравала ў Менск свайго амбасадара пасля 2020 году. Раней былы амбасадар ФРГ у Менску Манфрэд Хутэрэр перад ад’ездам з Беларусі заявіў, што ягоную краіну цяпер будзе прадстаўляць часовы павераны ў справах. Такі падыход прыняты на ўзроўні Еўразвязу.

Беларускае Радыё Рацыя