Літоўскія памежнікі затрымалі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі амаль на 4 млн еўра



Літоўскія памежнікі ў пункце пропуску „Райгардас” на мяжы з Беларусьсю перахапілі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на 3,7 млн еўра.

Кіроўца грузавіка, беларускі грамадзянін, заявіў, што дастаўляе груз (20 тон гранул сланечніка) транзітам у Польшчу. З дапамогай рэнтгена ўдалося высветліць, што ў аўтамабілі можа быць схаваная кантрабанда. І праверка гэта пацвердзіла.

Беларускага кіроўцу затрымалі і вызвалілі пад залог.