Генсакратар NATO і міністры абароны Вялікабрытаніі і Францыі наведалі Кіеў
Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг 28 верасня прыбыў з неабвешчаным візітам у Кіеў. Там ён сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
Паводле Столтэнбэрга, краіны-сябры ваеннага альянсу заключылі рамачныя кантракты на пастаўку Украіне боепрыпасаў на суму амаль два з паловай мільярды еўра. Таксама Столтэнбэрг заявіў, што Украіна «сёння бліжэй да NATO, чым калі-небудзь».
Акрамя Столтэнбэрга, сёння ў Кіеў прыбылі міністар абароны Францыі Себасцьян Лекарню ў суправаджэнні прадстаўнікоў двух дзясяткаў прадпрыемстваў абароннай прамысловасці, а таксама начальнік Штабу абароны Вялікабрытаніі адмірал Тоні Радакін. Нядаўна прызначаны міністар абароны Украіны Рустэм Умераў у сваю чаргу сустрэўся ў Кіеве з новым міністрам абароны Вялікабрытаніі Грантам Шэпсам, які адразу пасля прызначэння заявіў аб падтрымцы Кіева.
Беларускае Радыё Рацыя