Шымон Галоўня: Без „Трэцяга шляху” не будзе перамогі дэмакратычнай апазіцыі



Наступны ўрад не можа быць толькі ўрадам народнай помсты, урадам адціскання ПіС ад улады. Мы, „Трэці шлях”, будзем гарантыяй у гэтым новым урадзе, што гэта будзе ўрад нацыянальнай надзеі, — запэўніў Шымон Галоўня ў Бельску-Падляшскім.

-Едзем у тыя паветы, у тыя гміны, дзе да гэтага часу відаць было толькі плакаты і банэры ПіСу. Без „Трэцяга шляху” не будзе перамогі дэмакратычнай апазіцыі. Сёння мы ў Бельску-Падляшскім, а таксама і ў павеце, паказваем, чым закончылася палітыка спрэчак. Хочам звярнуць увагу на тое, да чаго давяла тая палітыка пастаяннай грамадзянскай вайны, пастаянных спрэчак, якую працягвае восем гадоў урад Аб’яднанай Правіцы.

Сёння Бельск-Падляшскі наведаў лідар «Польшчы 2050», адзінка  ў парламенцкім спісе «Трэцяга шляху» Шымон Галоўня. Прысутнічаў і кандыдат, які ідзе з падтрымкай Форума меншасці Падляшша, Аляксандр Васылюк. На канферэнцыі прысутнічалі таксама кандыдаты ў сенатары ад Падляшша ад сенацкага пакту апазіцыі Славамір Снарскі з акругі 61 і Мацей Жыўна з акругі 60. Нагадаем, выбары адбудуцца ўжо 15 кастрычніка.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя