У Вільні ўшанавалі памяць забітага ў перастрэлцы з КДБ Андрэя Зельцэра



Андрэй Зельцэр

Удзельнікі акцыі каля пасольства Беларусі трымалі ў руках яго фота, а таксама здымкі іншых беларусаў, якія сталі ахвярамі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. 28 верасня споўнілася два гады з дня смерці 31-гадовага Зельцэра.

Тады група сілавікоў у цывільным выламала дзверы кватэры айцішніка. Ён пачаў страляць па іх з паляўнічай зброі і быў забіты агнём у адказ. У той перастрэлцы таксама загінуў афіцэр КДБ Дзмітрый Федасюк.
Беларусы, якія ў сацсетках каментавалі гісторыю з Андрэем Зельцэрам, трапілі пад крымінальны пераслед. Праваабаронцам вядома пра 125 затрыманых, 124 з іх былі асуджаны.

Беларускае Радыё Рацыя