Беларус расказаў пра жыццё ў Варшаве



Вярнуцца на радзіму, каб будаваць новую Беларусь гатовы беларус Сяргей Ляшкевіч. Але пакуль ён знаходзіцца ў Польшчы па гуманітарным відзе на жыхарства і магчымасці вярнуцца да дому не мае, — расказам падзяліўся сам рэспандэнт:

— У Польшчу я пераязджаў з Літвы. Тры гады таму я з’ехаў з Беларусі. Адразу я быў у Літве, а калі пачаўся ковід, то я змеркаваў паехаць у Польшчу, бо ў Літве былі вельмі суровыя абмежаванні: нельга было нават выйсці з раёну, нешта рабіць, на працы было вельмі цяжка. 22-га верасня 2020 году мы пераехалі ў Польшчу. Адразу мы былі ў Кашаліне, потым недалёка жылі ў знаёмых ля нямецкай мяжы, і бліжэй да траўня, мы пераехалі ў Варшаву.

РР: На якой падставе вы перабываеце ў Польшчы?

— Мы атрымалі від на жыхарства. У мяне гуманітарны, а ў жонкі звычайны. Каля месяцы тры таму атрымаў гуманітарны від на жыхарства.

РР: Як цяпер будуеце жыццё ў Польшчы? Чым займаецеся?

— Я працую ў фірмы, займаюся продажам усяго: ад мэблі да хіміі. Усё, што можна купіць-прадаць, усё гэта я раблю.

РР: Наколькі лёгка даўся пошук працы?

— Я ўсё жыццё гэтым займаўся, таму мне было няцяжка тут такое знайсці. Да гэтага я працаваў лагістам, як толькі прыехалі ў Варшаве. Потым я адтуль пайшоў, і працаваў у сябра на фірме, але яны пераехалі ў Канаду, і я быў вымушаны шукаць іншую працу, і знайшоў за тыдні два праз розныя суполкі на Фэйсбуку.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Рэспандэнт дадаў, што ў цэлым узровень яго жыцця застаўся ў Польшчы прыкладна на тым жа ўзроўні. Таму асаблівай розніцы па вяртанню ў Беларусь для яго не будзе.

Беларускае Радыё Рацыя