Юрка Ляшчынскі: У нас будзе тры новыя перадачы



Надышла восень, змянілася пара году. Разам з тым змяніўся наш эфір вяшчання. У студыі праграмны дырэктар Радыё Рацыя, Юрка Ляшчынскі — ён падзяліўся чаго чакаць у новым месяцы.

— З другога кастрычніка, панядзелку, пачынаем. Вяртаемся пасля 10 гадоў перапынку да вечаровага эфіру. Вечаровы эфір гэта тая праграма на жыва, інтэрактыўная са слухачамі, званкі тэлефонныя, мэйлы, скайп, сацсеткі. Што прапануе вядоўца: гэта будзе штодзённы эфір з 19:00 да 22:00 паводле польскага часу, з 20:00 да 23:00 паводле беларускага. Але гэтыя лічбы зменяцца ў канцы кастрычніка, бо будзе пераход на зімовы час — будзе дзве гадзіны розніцы. Але праграма будзе існаваць, і будзе цікавая.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Юрка Ляшчынскі дадаў, што будзе яшчэ тры новыя перадачы. Адна з іх — Беларуская турэмная літаратура, дзе будуць прачытаныя кніжкі аўтараў, што былі ў зняволенні.

Беларускае Радыё Рацыя