У Польшчы зарэгістравана першая фундацыя беларусаў «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя»
У Польшчы зарэгістравана першая фундацыя беларусаў пад назвай «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя». Намаганні для гэтага прыклаў кіраўнік суполкі партыі БХД у Варшаве, гісторык Яўген Дудкін.
Ён стаў старшынём фундацыі, якая створана для ўсіх беларусаў, для легальнай грамадскай працы, кажа Яўген Дудкін:
-Гэта такі крок, калі мы бярэм на сябе адказнасць, што мы дзейнічаем афіцыйна ад імя юрыдычнай асобы. Не проста актывісты нейкай ініцыятывы, а як прадстаўнікі грамадскай арганізацыі. У нас ёсць магчымасць нават стварэння Рады ганаровай, дзе могуць быць асобы, вядомыя беларусам, якія падтрымліваюць хрысціянска-дэмакратычны рух, так і людзі, якія падтрымліваюць фінансава.
Яўген Дудкін запрашае ўсіх да супрацы на карысць Беларусі і беларусаў. Таксама просіць фінансавых ахвяраванняў у тых людзей, якія могуць ахвяраваць: Konto BChD: 93 1020 4900 0000 8002 3598 2714, банк PKO.
Беларускае Радыё Рацыя