Чаму зменшылася колькасць праваслаўных на Падляшшы і ў Польшчы?
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы прывяло дадзеныя Усеагульнага перапісу насельніцтва 2021 года адносна рэлігійнай прыналежнасці. З усёй колькасці апытаных 0.4 працэнты альбо 151 тысячу чалавек складаюць вернікі праваслаўнай царквы. Але ж яшчэ ў 2019 годзе іх налічвалася амаль 530 тысяч.
Пра прычыны падзення колькасці вернікаў разважаць прыхаджане Сабора св. Мікалая ў Беластоку:
–Паўмільёна, па-мойму, няма. Дзесьці 300 тысяч. Па іншых структурах, 200 тысяч толькі на Падляшшы.
-Мне падаецца, што нас нашмат больш, чым тая лічба, якую даюць. Шмат жыхароў Падляшша выехала за мяжу, з такіх месцаў, як Сямятычы. Кавід забраў шмат людзей.
-Шмат людзей увогуле не перапісана, таму што хто меў іх у той вёсцы перапісваць. У маёй вёсцы ўвогуле ніхто не ведаў пра гэтыя вынікі. Не ведаю, на што яны паўплываюць.
Па выніках перапісу, пераважная большасьць жыхароў Польшчы – вернікі самых разнастайных канфесій (91%). Першае месца па колькасць трымае Каталіцкі Касцёл, другое – Праваслаўная Царкава, а трэцяе – Сведкі Іеговы. Сярод ваяводстваў па колькасці праваслаўных жыхароў лідзіруе Падляшскае ваяводства.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Пятра Лазавіка