Настасся Хмель пра творчыя планы гурта Kriwi



Здымкі новага кліпу, выступ у Дрэздэне і падрыхтоўка каляднай праграмы. Гэтым зараз займаюцца ўдзельніцы гурта Kriwi.

Калектыў часткова зараз знаходзіцца ў Польшчы, а часткова ў Нямеччыне, – больш падрабязна распавяла адна з прадстаўнік музычнай каманды Настасся Хмель:

– Зараз мы рыхтуемся ехаць на наступных выходных у Дрэздэн выступаць. На такім фестывалі культуры Беларусь таксама будзе прадстаўлена, такі вулічны фестываль. Мы ўжо хутка сустрэнемся, вельмі чакаю гэта. Таксама ў нас рыхтуюцца, нядаўна выйшла відэа на нашу песню, яшчэ мы рыхтуем два відэакліпы ў калабарацыі з нашымі сябрамі.

Настасся Хмель дадала, што сачыць за бягучымі падзеямі гурта можна пераважна праз сацыяльныя сеткі. Там жа можна будзе пабачыць афішы новых выступаў.

Беларускае Радыё Рацыя