Беластоцкі драмтэатр запрашае на фестываль „Напрамак Усход”
Беластоцкі драматычны запрашае на фестываль „Напрамак Усход”, першы спектакль якога пакажуць ужо 2 кастрычніка на сцэне Беластоцкага цэнтра культуры.
У сталіцы Падляшша фестываль праходзіць сёмы раз, ён становіцца традыцыйным тэатральным мерапрыемствам. Ідэя яго, між іншым, наладжванне супрацоўніцтва з тэатральнымі калектывамі краін на ўсход ад Польшчы, сярод якіх Беларусь і Украіна.
Як выглядае супрацоўніцтва сёння, кажа дырэктар тэатра імя Венгеркі Пётр Паўтарак:
– Часамі пазітыўны, часамі негатыўны. Калі ідзе пра кантакты з краінамі, перадусім з Беларуссю і Украінай, калі ідзе пра Беларусь, то да вайны мы кантактавалі з тэатрамі, мелі добрыя адносіны, былі абмены. На жаль гэтай супрацы цяпер няма. Калі ідзе пра Украіну, то сітуацыя падобная, але не аналагічная. Гэтыя кантакты былі, у сувязі з тым, што ідзе вайна, то мы не можам ехаць у краіну, якая ахоплена вайной.
Цяпер на фестывальнай сцэне ў Беластоку выступаюць незалежныя творчыя ініцыятывы, якія развіваюцца ў Польшчы і прадстаўляць беларускую культуру. 2 кастрычніка ў сталіцы Падляшша пакажуць спектакль „Насця” беларускага рэжысёра Юрыя Дзівакова Teatru Powszechnego з Варшавы. Таксама 13 кастрычніка спектакль незалежнай тэатральнай групы Купалаўцы, а 15 кастрычніка беластоцкі праект „тутэйшы тэатр”, спектакль Андрэя Саўчанкі.
Беларускае Радыё Рацыя