Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк за кратамі ўжо тысячу дзён
16 гадоў таму
Паліна Шарэнда-Панасюк за кратамі ўжо тысячу дзён. Больш за палову тэрміна яна правяла або ў карцары, або ў ШІЗА, або ў памяшканні камернага тыпу.
Другога кастрычніка пачнецца чарговае, ужо трэцяе судзілішча над Палінай.
Пра гэта ў Фэйсбуку піша муж палтзняволенай Андрэй Шарэнда. Ён заклікаў грамадскія і праваабарончыя арганізацыі, беларускія дыяспары выказаць салідарнасць з Палінай, і „запатрабаваць у дыктарскага рэжыму Лукашэнкі безумоўнага яе вызвалення”.
Як адзначыў Андрэй Шарэнда, гэта можа быць допіс у сацсетках, акцыя падтрымання, афіцыйны зварот, альбо любы іншы жэст салідарнасці.