У Варшаве адбудзецца творчы вечар Рамана Арлова
14 гадоў таму
Раман Арлоў прэзентуе шэраг новых песень з будучага альбома „Хлопчык”, рэлiз якога запланаваны на Каляды’2023, вядомыя хiты: „Будзьма Беларусамi”, „Станцыя „Ў”, ды iншыя.
Сапраўднай разынкай стане з’яўленне на гэтым канцэрце даўняга сябра Рамана – Уладзiмiра Пугача. Упершыню за 13 гадоў на адной сцэне сустрэнуцца Раман Арлоў і Уладзiмiр Пугач.
Натуральна, прагучаць лепшыя сумесныя песнi з рэпертуару гурта „J:Mors!”: „Паветра”, „Адлегласць”, „Так-Цiк- Так”, „Маё Сонца” і iншыя песні. Абяцаюцца яшчэ сюрпрызы.
Творчы вечар Рамана Арлова адбудзецца ў суботу, 30-га верасня, у Варшаве на пляцоўцы Scena Chmielna. На наступны дзень музыка выступіць у Беластоку.