Беларускія танцы з Таццянай Грыневіч-Матафонавай у Кракаве
14 гадоў таму
У панядзелак, 2 кастрычніка, беларусы Кракава танчаць традыцыйныя танцы.
Дата: 2 кастрычніка. Час: 20.00 (час мясцовы).
Месца: Кракаўская, 19, Кракаў (на дамафоне цісніце верхнюю кнопку, а там лесвіцай крочце на 2 паверх).
Гэтым разам у госці завітае чароўная Таццяна Грыневіч-Матафонава, а імпрэзу распачнуць спевамі.
Праграма такая:
20:00-20:30 — спевы
20:30-22:45 — патанцоўка
Бярыце сяброў, ваду, зручны абутак, зменную вопратку ды добры настрой!
Уваход — данат у 15 злотых гатоўкай.
Звярніце ўвагу: гэтым разам імпрэза пачынаецца ў 20.00!
Арганізатары