Жазэп Барэль прыехаў у Адэсу



Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па знешніх справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль прыбыў у Адэсу.

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі адзначыў, што год таму Расея паспрабавала анексаваць чатыры ўкраінскія вобласці.

«Украіна мае ўсе правы абараняць сябе супраць расейскай агрэсіі і вярнуць кантроль над сваёй тэрыторыяй. Еўразвяз будзе падтрымліваць Украіну так доўга, як гэта спатрэбіцца», – дадаў ён.

Перад гэтым сёння Барэль сустрэўся ў Кішынёве з прэзідэнтам Малдовы Маяй Санду. Размова ішла аб рэформах, якія Малдова павінна выканаць на шляху ў ЕЗ.