Зварот Андрэя Шарэнды да арганізацый і неабыякавых людзей
Андрэй Шарэнда звярнуўся да неабыякавых людзей з нагоды 1000 дзён за кратамі яго жонкі, палітычнай зняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк.
Яна павінна была выйсці на волю яшчэ летам мінулага года, але яе пакінулі за кратамі. У панядзелак распачынаецца новы суд над жанчынай.
“За час зняволення Паліна правяла ва ўмовах карцара, ШІЗА і ПКТ больш за 500 дзён. Супраць яе ўжываліся ўсе метады псіхалагічнага і фізічнага ціску. Псіхалагічна Паліна трымаецца, але фізічна яе арганізм вельмі аслаблены. Паліне як ніколі патрэбна наша падтрымка і салідарнасць”, — піша Андрэй Шарэнда.
Ён заклікае грамадскія і праваабарончыя арганізацыі, а таксама беларускія дыяспары выказаць салідарнасць з Палінай, і запатрабаваць ад рэжыму Лукашэнкі безумоўнага яе вызвалення.