Беларусь хоча паказаць дыпламатам вывезеных украінскіх дзяцей
14 гадоў таму
Беларусь плануе арганізаваць тур прадстаўнікам дыпламатычнага корпусу па месцам “пражывання, навучання і аздараўлення” ўкраінскіх дзяцей, якія былі вывезеныя з акупаваных Расеяй тэрыторый. Пра гэта паведамілі ва ўкраінскім МЗС.
Вываз дзяцей з акупаваных тэрыторый на тэрыторыю іншай дзяржавы з’яўляецца міжнародным злачынствам. Афіцыйны Менск даўно прызнаў, што вывозіць украінскіх дзяцей, тлумачыць, што на аздараўленне.
Нагадаем, раней ордэр за вываз украінскіх дзяцей быў выдадзены на прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. Калі ён прыляціць у любую з краін, якая ратыфікавала Рымскі статут, яго могуць затрымаць. Такіх краін — 123.
Беларускае Радыё Рацыя